Аўторак, 21 Май 2019 15:45

Свята ў гонар Марыi Успамогi Хрысцiянаў адзначылi ў Бараўлянах

Аўтар

19 мая парафіяне і госці бараўлянскай парафіі Марыi Успамогi Хрысцiянаў сабраліся у мясцовай капліцы, каб разам падзякаваць Пану Богу за Марыю, да якой ўвесь салезіянскі свет звяртаецца як да Успамогi Хрысціянаў.

Святую Імшу цэлебравалі святары з парафіі - ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB і пробашч парафіі ксёндз Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання ксёндз Казімір распавёў пра ролю і цуды Марыі у жыцці хрысціяніна. Завяршыў сваю навуку святар словамі святога Яна Боско: “Даверцеся Марыі Успамозе Хрысціянаў, і ўбачыце, што такое цуды”.

Пасля урачыстай працэсіі свята працягвалася пры салезіянскім араторыі. Падчас святочнай праграмы вядучыя дапамаглі прысутным апынуцца ў жыццё парафіі, і кожны змог знайсці занятак для сябе. Аніматары і моладзь падрыхтавалi гульні для ўсіх і паказалі цікавую сцэнку, сэнс якой у тым, што трэба заўсёды дзяліцца з іншымі тым, што маеш.

Парафіяльныя рухі крэатыўным спосабам расказалі пра свае суполкi, запрашаючы прысутных да сабе. Сваiмi талентамi падчас спеву з прысутнымi падзялiлiся парафіяльны хор “Аўксіліум” і моладзевы гурт “Крылы”. Таксама падчас свята праводзiлася латарэя.

Напрыканцы праграмы прысутныя гучнымі апладысментамі падзякавалі ўсім, хто прычыніўся да яе падрыхтоўкі і запрасілі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, каб сказаць слоўка на заканчэнне.

Пасля супольнага фотаздымка ўсіх чакала смачная піцца.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Перш чым узяцца за якую-небудзь справу, будзь упэўнен, што яна згодна з воляй Бога. Калі Пан Бог пажадае, будзеш мець адвагу, пераадолееш перашкоды і ўсе цяжкасці, якія спаткаеш на тым шляху

Св. Ян Боско