Аўторак, 21 Май 2019 15:13

Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў адбылася ў Мiнску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

19 мая 2019 года ў парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск) святкавалі ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Вернікі ўсёй парафіі сабраліся а 12 гадзіне на св. Імшу, якую адпраўлялі кс. Павел Шчарбіцкі SDB, кс. Алег Каралёў SDB і кс. Аляксандр Мятліцкі SDB, каб разам памаліцца і праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў выпрасіць неабходныя ласкі.

Падчас казання кс. Павел адзначыў, што св. Ян Боско ўсіх сваіх выхаванцаў вучыў давяраць жыццё Марыі Успамозе Хрысціянаў праз кароткую малітву: “Марыя Успамога Хрысціянаў, маліся за мяне!”. Святар звярнуў увагу на тое, што і нам варта праз гэтую простую малітву давяраць усе цяжкасці Марыі.

Пасля св. Імшы пры касцёле была арганізавана праграма для ўсіх парафіянаў. Кожны змог пачаставацца смачнай ежай, патанчыць і паўдзельнічаць у латарэі. За музычнае суправаджэнне праграмы былі адказныя гурты Bosco Band і Nightlight.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто спаўняе пэўныя заданні, калі хоча, каб іх слухалі і шанавалі, няхай тое ж чыніць перад сваім кіраўніцтвам.

Св. Ян Боско