Нядзеля, 19 Май 2019 15:08

Дзецi з Мiнска наведалi базіліку Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

18 мая 2019 года дзеці з парафіі Св. Яна Хрысціцеля (Мінск), якія ў гэтым годзе прынялі першую Св. Камунію, разам са сваімі бацькамі, кс. Аляксандрам Мятліцкім SDB, с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA і аніматарамі наведалі базіліку Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.

Яны мелі магчымасць памаліцца падчас св. Імшы, дзе змаглі падзякаваць Богу за дар сакрамэнта Св. Камуніі. Напрыканцы мелі магчымасць памаліцца Акт адданя Маці Божай Будслаўскай са свечкамі, пасля чаго прынеслі іх да алтара. Пасля св. Імшы трошкі падсілкаваліся і добра правялі час, удзельнiчаючы ў гульнях.

Таксама ў падарожнiкаў была магчымасць паслухаць гісторыю Будслаўскай базілікi.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды прыступаючы да Святой Камуніі, старайцеся быць дарагімі Богу і людзям, а Святая Маці будзе прасіць вам аб гэтай ласцы, каб прынялі Святую Камунію ў канцы вашага жыцця.

Св. Ян Боско