Нядзеля, 19 Май 2019 15:01

Трэція Рэальныя гульнi скончылiся ў Мiнску

Аўтар

12 мая 2019 года пры Каталiцкiм моладзевым цэнтры iмя cвятога Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii святога Яна Хрысцiцеля, скончыліся трэція Рэальныя гульнi.

Рэальныя гульнi - гэта рэальная магчымасць па-за сядзеннем у гаджэтах раскрыць свае iнтэлектуальныя i фiзычныя магчымасцi, гэта добрая магчымасць знайсцi сабе рэальных сяброу́ i радасна правесцi час.

Яшчэ ў снежнi 2018 года падлеткi арганiзавалi дзве каманды: “Чырвоныя” i “Белыя”. I на працягу шасцi месяцау́ яны змагалiся за бонусы, якiя былi iм неабходныя для перамогi у́ заключных гульнях. Удзельнiкi запрашалі сваіх сяброў да ўдзелу ў гульнях, таму што колькасць часам таксама мае вельмі важную ролю.

Праходзiла фінальная гульня трэціх Рэальных гульняў на тэрыторыi Лошыцкага парку. Дзецям яшчэ на тэрыторыі араторыя былі раздадзены адмысловыя лісты дзякуючы якім за заработаныя раней балы яны маглі набыць сябе шмат розных бонусаў: карту мясцовасці цi падказкі. Але былі і смешныя бонусы, напрыклад камандзе-супернiку неабходна было iсцi пару хвілін гуськом, або вельмі маленькімі крокамі.

Пры ўваходзе ў Лошыцкі парк “Белыя” і “Чырвоныя” атрымалі карты і адправіліся шукаць месца знаходжання свайго першага этапа гульнi. У кожнай з каманд было 8 розных і вельмі цікавых этапаў, якія яны пераадольвалі разам. Да фінальнага этапа, нажаль, дашла толькі каманда “Чырвоныя”, чым і атрымала доўгачаканую перамогу ў трэціх Рэальных Гульнях.

Напрыканцы абедзве каманды атрымалі свае падарункі і разам адправіліся ў араторый, каб падсілкавацца і падзяліцца ўражаннямi адзін з адным.

Думкі ксяндза Боско

Частая Святая Камунія і Святая Імша з'яўляюцца слупамі, якія павінны падтрымліваць духоўнае жыццё хрысціяніна.

Св. Ян Боско