Пятніца, 10 Май 2019 01:25

Канцэрт у рамках "Музычнай гасцёўнi" прайшоў у Бараўлянах

Аўтар

4 мая вучнi Моладзевага цэнтра культуры і творчасці імя Святога Францішка Сальскага, якi дзейнiчае на базе араторыя святога Дамiнiка Савiо ў Бараўлянах, прымалi ўдзел у канцэрце "Музычная гасцёўня".

Мерапрыемства праходзiла ў цёплай атмасферы пры падтрымцы бацькоў i сяброў цэнтра. Маленькiя артысты прадэманстравалi добры ўзровень валодання такiмi iнструментамi, як фартэпiяна, гiтара i вельмi актыўна адказвалi на пытаннi музычнай вiктарыны, якую падрыхтавала настаўнiк Юлiя Васiльеўна Хмялеўская.

Думкі ксяндза Боско

Калі вашай душы або целу будзе нешта пагражаць, звярніцеся да свайго Анёла Ахоўніка, і я запэўніваю, што ён будзе суправаджаць вас і абараняць.

Св. Ян Боско