Панядзелак, 08 Красавік 2019 13:33

Рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці” прайшлi ў Мінску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 6 па 7 красавіка 2019 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (парафія св. Яна Хрысціцеля) праходзілі чарговыя рэкалекцыі “Разважанні аб добрай смерці”. Тэмай рэкалекцый стала паслясінадальная Апостальская адгартацыя “Хрыстус жыве”.

У першы дзень рэкалекцый удзельнікі змаглі паўдзельнічаць у парафіяльных рэкалекцыях, якія праводзіў кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

Падчас другога дня кс. Павел Шчарбіцкі SDB правёў канферэнцыю, у якой звярнуў увагу на некалькі пунктаў з паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі. Асабліва на тое, што Хрыстус з’яўляецца Збаўцам i што, нягледзячы на нашыя падзенні, Езус усё роўна любіць нас.

Таксама ў моладзi была магчымасць паўдзельнічаць у апошнім дні парафіяльных рэкалекцый. Скончылася сустрэча супольным абедам і падвядзеннем вынікаў.

Думкі ксяндза Боско

Маліцеся заўсёды да Марыі, ужываючы гэты заклік: Марыя, Успамога Хрысціянаў, маліся за нас! Гэта невялікая малітва, але самі заўважыце, што яна вельмі дзейсная

Св. Ян Боско