Аўторак, 02 Красавік 2019 11:31

Трэцяя сустрэча групы "Пошук: Leader" прайшла ў Бараўлянах

Аўтар Алеся Кодзь

З 30 па 31 сакавіка ў бараўлянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо (парафiя Мацi Божай Успамогi Хрысцiянаў) адбылося трэцяя сустрэча групы "Пошук: Lidear" для падлеткаў, якiя навучаюцца ў 8-9 класах.

У сустрэчы пад назвай "Сям'я і сябры" прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты з Мінску, Бараўлянаў і Смаргоні. Разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, с. Юліяй Клявец FMA, c. Дар'яй Еўтухоўскай FMA і дыяканам Артурам Ляшнеўскім SDB маладыя людзi разважалі над дзвюма рэчамі: любоўю да сваей сям'і і сапраўдным сяброўствам.

Падчас сустрэчы было шмат важных момантаў: канферэнцыі, асабiстыя разважанні і праца па групах, малітоўнае разважанне з рахункам сумлення, вяселыя гульні, кінавечар і шмат іншага.

Напрыканцы праз невялічкія тэатральныя сцэнкі ўдзельнікі падвялі вынікі сустрэчы, гаворачы аб тым, якім павінен быць сапраўдны сябар і як ім стаць, слухаючы парады кс. Боско. Таксама кожны мог пастанавіць сабе рабiць канкрэтныя крокі, каб быць добрым сынам/дачкой.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаш быць шчаслівым, трэба заслужыць гэта. Трэба мець добрае сэрца, якое будзе кахаць сяброў, якое будзе цярплівым і для непрыяцеляў, якое будзе плакаць з тымі, хто плача, якое не зайздросць шчасцю іншых і ўсім робіць дабро

Св. Ян Боско