Аўторак, 02 Красавік 2019 00:27

Турнір св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі прайшоў у Мiнску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 3 па 31 сакавіка 2019 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (парафія св. Яна Хрысціцеля) праходзіў турнір па настольным тэнісе і настольным футболе, а таксама дартсу. Апякунамі гэтага турніру з’яўляюцца св. Дамінік Савіо і бл. Лаўра Вікунья. Удзел у турнiры сёлета прымалi каля 40 чалавек, самым малодшым удзельнікам было 12 год.

Нiжэй прапануем вашай увазе вынiковыя таблiцы турнiру.

Настольны тэніс:

першае месца – Дзмітрый Савіцкі;
другое месца – Дзмітрый Янцэвіч;
трэцяе месца – Уладзiслаў Тулай.

Настольны футбол:

першае месца – каманда “S’team”;
другое месца – каманда “ўЛАД”;
трэцяе месца – каманда “ц2”.

Дартс:

першае месца – Іван Мацейка;
другое месца – Яўген Сінькевіч;
трэцяе месца – Андрэй Говіч.

Пасля ўзнагароды пераможцаў турніру кс. Павел Шчарбіцкі SDB звярнуўся да прысутных з традыцыйным слоўкам на добрую ноч. Святар адзначыў, што варта перамагаць не толькі ў розных гульнях, але таксама ў штодзённым жыцці, праз маленькія рэчы.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзем заўсёды радаснымі, і час пройдзе хутка

Св. Ян Боско