Панядзелак, 01 Красавік 2019 10:52

Знакамiты футбалiст стаў спонсарам “Кубка Дамініка Савіо”

Аўтар

Спонсарам “Кубка Дамініка Савіо” ў гэтым годзе стаў суперзорка сусветнага футбола Крышціану Раналду! Як вядома, у дзяцінстве славуты футбаліст наведваў салезіянскі араторый у сваім родным горадзе, таму пра салезіянаў і ксяндза Боско ён ведае з маленства.

origin

З’яўляючыся гульцом турынскага “Ювентуса”, спартсмен вырашыў наведаць калыску салезіянскага таварыства. Там ён дамовіўся аб аказанні фінансавай падтрымкі для спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяць салезіяне. Салезіянскія семінарысты Марк Найдзіч SDB, Юрый Пашкавец SDB і Міхаiл Радзевіч SDB, якія зараз навучаюцца ў Турыне, паспрыялі, каб частка сродкаў накіравалася ў Мiнск на турнір па мікра-футболе “Кубак Дамініка Савіо”. Прыпомнiм, у гэтым годзе турнiр адбудзецца 1 мая.

Па папярэдняй інфармацыі, мінскі араторый атрымае таксама некалькі футбольных мячоў і футболку з аўтографам партугальца.

Адноўлена: Нажаль інфармацыя аб тым што Крышціяну Раналду стане спонсарам турніру па мікра-футболе "Кубак Дамініка Савіо" была толькі жартам прымеркаваным да сусветнага дня гумару. Але нягледзячы на гэты мы запрашаем каманды да ўдзелу, больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней. Усміхайцеся часцей, як казаў ксёндз Боско: "Д'ябал баіцца радасных людзей".

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе нашы здольнасці і намеры, уся наша праца і цярпенні, усе намаганні будуць мець сэнс толькі тады, калі мы будзем рабіць гэта на хвалу Бога

Св. Ян Боско