Нядзеля, 31 Сакавік 2019 16:36

Вакацыi з Богам прайшлi ў Смаргонi

Аўтар

З 25 па 29 сакавіка ў смаргонскім араторыi імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла прайшлi вакацыі для дзяцей на тэму “З Езусам па жыцці”. Арганізатарамi вакацый выступiлi с. Валянціна Кот FMA, с. Юлія Клявец FMA , дыякан Артур Ляшнеўскі SDB, памочнікі аніматараў, аніматары і кандыдаты.

На працягу пяці дзён вакацый, кожны з каторых распачынаўся святой Імшой, арганiзатары дапамагалі дзецям зразумець тэмы лагера праз сцэнкі і працы па групах.

У першы дзень лагера дзеці адправіліся ў падарожжа з Езусам. Сімвалам лагера стаў чамадан, з якога кожны дзень даставалі рэчы, якія дапамагаюць нам крочыць да Бога: Біблія, свечка, малітоўнік і іншыя. Дзеці мелі магчымасць падчас лагера паразважаць у групах пра дзяцінства Езуса і сваё дзяцінства, пра малітву, пра Божую міласэрнасць у сваім жыцці, пра тое, што асаблівым чынам нам дапамагае на жыццёвым шляху быць з Богам.

Таксама падчас вакацый дзецям былі прапанаваны цікавыя гульні i гурткі, дзе кожны мог навучыцца чамусьцi новаму. Кожны дзень удзельнiкi лагера слухалi слоўка на тэму дня, прадстаўленае арганізатарамі рознымі крэатыўнымі спосабамі.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Будзце паслухмянымі. Праз гэта мы будзем дастойныя споўніць Божую волю і зробім адзіны крок у верх па лесвіце святасці.

Св. Ян Боско