Субота, 16 Сакавік 2019 13:23

Дыякан Артур Ляшнеўскі SDB абаранiў магiстэрскую працу

Аўтар

15 сакавіка ў Львове (Украiна) дыякан Артур Ляшнеўскі SDB здаў экзамен па ўсяму курсу тэалогii i абаранiў магiстэрскую працу, тэма якой гучала так: “Выхаваўча-душпастырская праца салезіянаў на Беларусі ў 1921-1991 гадах”.

Сярод членаў экзаменацыйнай камiсii быў кс. Вiктар Гайдукевiч SDB, рэгіянальны настаяцель “Таварыства св. Францішка Сальскага” ў Беларусі.

Над сваім дыпломам дыякан Артур працаваў доўгі час, збіраючы матэрыялы ў архівах і занатоўваючы апавяданні жывых сведкаў падчас вандровак па Беларусі.

Варта адзначыць, што дыякан Артур бліскуча абараніў сваю работу і атрымаў ад выкладчыкаў адзнаку “выдатна”.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі ў адносінах да сябе.

Св. Ян Боско