Панядзелак, 04 Сакавік 2019 21:00

Карнавал для дзяцей прайшоў у Смаргоні

Аўтар

3 сакавіка ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла, адбыўся карнавал для дзяцей.

Свята распачалося святой Імшой, падчас якой дыякан Артур Ляшнеўскі SDB падкрэсліў, што кожны з нас павінен не асуджаць іншых людзей, а старацца больш глядзець на сваё жыццё і ачышчаць яго ад таго, што не светлае, забруджанае грахом.

Самыя маленькія ўдзельнікі араторыя разам з бацькамі пасля Імшы былі запрошаны ў краіну казачных герояў. Прысутныя на свяце мелі магчымасць цікава правесці свой час, сустрэўшыся з рознымі героямі і ўдзельнічаючы ў вясёлых гульнях і танцах. Асаблівым чынам дзецям спадабалася піньята, прыгатаваная бацькамі.

Напрыканцы карнавалу дзецям было прадстаўлена слоўка, падрыхтаванае арганізатарамі свята ў тэатральнай форме. У сцэнцы было паказана, што кожнаму з нас вельмі патрэбныя іншыя людзі, бо толькі разам мы зможам зрабіць вельмі шмат, перамагаючы кожную перашкоду.

Свята скончылася малітвай і салодкім пачастункам.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго  інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры  з ім і хоча яго выкарыстаць.

Св. Ян Боско