Панядзелак, 04 Сакавік 2019 20:56

Карнавал для дзяцей адбыўся ў Бараўлянах

Аўтар

3 сакавіка ў араторыі святога Дамініка Савіо, што дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся карнавал.

Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Казімір Шыдэлко SDB, дзеці разважалі аб тым, што павінны самі выправіцца, перш чым знайсці нешта дрэннае ў сваім сябры.

Пасля дзеці і іх бацькі накіраваліся ў араторый, дзе для іх была падрыхтавана цікавая праграма. Загадзя дзецям было прапанавана прыйсці ў касцюмах народаў свету. Калі ўсе былі гатовыя, пачалася вандроўка па пяці кантынентах. Падчас падарожжа дзеці мелі магчымасць даведацца нешта характэрнае для кожнай часткі свету і самі падзяліцца сваімі ведамі. Разам гулялі, танцавалі, малявалі і не заўважылі, як хутка мінуў час.

Скончылася свята традыцыйным слоўкам на добрую ноч, з якім да прысутных звярнуўся ксёндз Казімір Шыдэлко. Пасля ўсіх чакаў салодкі пачастунак, прыгатаваны бацькамі.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Выкіньце з сэрца вашага грэх і прывязанасць да яго, і здабудзеце дастаткова мудрасці, каб збавіць сваю душу

Св. Ян Боско