Панядзелак, 04 Сакавік 2019 20:48

Спартыўны вечар для моладзі адбыўся ў Смаргоні

Аўтар Ева Багдзевіч

2 сакавіка 2019 года ў араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся спартыўны вечар для моладзі.

Моладзь была падзелена вядучымі на 4 каманды, і кожная з каманд ўдзельнічала ў кожным спаборніцтве, якое для іх падрыхтавалі: біятлон, тэніс, футбол, гімнастыка, сумо і хакей. Пасля таго як спаборніцтвы былі скончаны і пераможцы атрымалі свае ўзнагароды, пачалася дыскатэка.
Пасля дыскатэкі прагучала слоўка і малітва “Ойча Наш”.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Будзем заўсёды радаснымі, і час пройдзе хутка

Св. Ян Боско