Панядзелак, 04 Сакавік 2019 11:23

Сямейны карнавал адбыўся ў мінскім араторыі

Аўтар Ян Вяржбіцкі і Анастасія Сяліцкая

3 сакавіка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся карнавал для дзяцей і бацькоў пад назвай “Краіны свету”.

Свята распачалося св. Імшой, падчас якой ксёндз Алег Каралёў SDB даў вернікам некалькі парадаў на час надыходзячага Вялікага посту.
Пасля св. Імшы ў араторыі дзеці і бацькі пераапрануліся ў касцюмы розных народаў свету і мелі магчымасць пабываць у розных краінах. Вандруючы па краінах, удзельнікі карнавалу знаёміліся з характэрнымі для іх гульнямі і традыцыямі.

Падчас свята ўдзельнікі маглі прагаласаваць за лепшы касцюм і за лепшае печыва. Перамогу за лепшы касцюм атрымалі сем'і Юхновіч і Жлобіч, а салодкія пачастункі сем'яў Скуба і Венславовіч спадабаліся ўсім прысутным без выключэнняў.

Пасля падарожжа ўдзельнікаў чакала слоўка, падчас якога сястра Дар'я Еўтухоўская FMA заахвоціла дзяцей рабіць добрыя ўчынкі і добра перажыць перыяд Вялікага посту. Свята скончылася малітвай і салодкім пачастункам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Каб была братэрская любоў, дабро аднаго чалавека павінна быць дабром усіх, а грэх аднаго — грахом усіх. Хочам мы гэтага ці не — адказнасць агульная.

Св. Ян Боско