Панядзелак, 04 Сакавік 2019 10:51

Карнавал для моладзі адбыўся ў Мінску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

2 сакавіка 2019 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся “Карнавал па-беларуску” для моладзі.

Дзеля таго каб карнавал сапраўды быў беларускім, арганізатары прапанавалі ўдзельнікам дрэс-код: касцюм павінен быў мець элемент беларускай вышыванкі.

Удзельнкі карнавалу змаглі паспяваць, патанчыць і праз віктарыну больш пазнаёміцца з беларускімі славутымі мясцінамі.

Кульмінацыяй праграмы стала слоўка на добрую ноч, якое прамаўляла с. Дар’я Еўтухоўская FMA. Сястра Дар’я адзначыла, што ўжо хутка распачнецца Вялікі пост і толькі ад нас залежыць, якім чынам мы яго пражывём. Пасля слоўка распачалася дыскатэка.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Вучыцеся стрыманасці — гэта найлепшы спосаб, каб мець шмат сяброў і ніводнага ворага.

Св. Ян Боско