Серада, 27 Люты 2019 23:20

Біскуп Яшэўскі прадставіў у Рыме канцэпцыю каталіцкай акадэміі ў Беларусі

Аўтар catholic.by

27 лютага адбылася працоўная сустрэча біскупа Яшэўскага ў Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Рыме, прысвечаная стварэнню ў Беларусі каталіцкай акадэміі.

У кастрычніку 2018 г. на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB быў прызначаны адказным за распрацоўку канцэпцыі Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ. Разам з кс. Віктар Гайдукевічам SDB, які ўваходзіць у склад асобаў, што дапамагаюць біскупу ў распрацоўцы канцэпцыі, яны абмеркавалі шэраг звязаных з гэтым пытанняў у адпаведным ведамстве Святога Пасаду.

Сустрэчу ўзначаліў прэфект кангрэгацыі кардынал Джузэпэ Вэрсальдзі. У сустрэчы ўзялі ўдзел таксама супрацоўнікі кангрэгацыі, сярод якіх быў намеснік прэфекта кс. Фрыдрых Бэхіна, які з боку Ватыкана з’яўляецца адказным за ўваход Беларусі ў «балонскі працэс».

Беларуская дэлегацыя прадставіла вышэйшую духоўную навучальную ўстанову «Акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама плён працы групы свецкіх спецыялістаў у галіне адукацыі.

Прэфэкт кангрэгацыі высока ацаніў вынікі працы і здзейсненыя крокі ў сектары развіцця каталіцкай адукацыі ў Беларусі, асабліва ў распрацоўцы канцэпцыі тэалагічнай акадэміі.

Крыніца: catholic.by

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Нараканні робяць сэрца халодным

Св. Ян Боско