Аўторак, 26 Люты 2019 00:16

Агульнабеларуская фармацыя аніматараў прайшла ў Бараўлянах

Аўтар

З 23 па 24 лютага 2019 года ў араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, праходзіла  агульнабеларуская фармацыя аніматараў.

Аніматары пры дапамозе кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, с. Юліі Клявец FMA, с. Тэрэсы Сольнічэк FMA і дк. Артура Ляшнеўскага SDB разважалі над дэвізам Салезіянскай сям'і на гэты год - "Святасць таксама і для цябе".

На пачатку фармацыі да ўсіх удзельнікаў свае словы скіраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Біскуп Аляксандр адзначыў, што да святасці нельга ісці аднаму, гэтым шляхам неабходна ісці з кімсьці. Пасля адбылася канферэнцыя на тэму "Святасць", якую праводзіла с. Юлія. Падчас канферэнцыі кс. Павел звярнуў увагу на неабходнасць пошуку рэальных рэчаў, з дапамогай якіх кожны дзень можна імкнуцца да святасці.

Падчас другога дня фармацыі аніматары прынялі ўдзел у нядзельнай св. Імшы, пасля чаго згулялі ў гульню, мэтай якой было паказаць, што і аніматар можа быць святым. Таксама быў момант, калі кожны мог асабіста паразважаць над тым, што такое святасць.

Напрыканцы аніматары мелі магчымасць разам памаліцца, а потым з новымі думкамі і ідэямі паехалі дадому, каб рэалізоўваць пачутае ў жыцці.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі з’яўляемся хрысціянамі, павінны наследаваць Езуса Хрыста таксама і ў цярпенні

Св. Ян Боско