Нядзеля, 24 Люты 2019 05:49

Памёр кс. Генрых Багушэўскі SDB

Аўтар

Салезіянская рэлігійная каталіцкая місія Св. Францішка Сальскага ў Беларусі з болем у сэрцы паведамляе, што 23 лютага ў шпіталі ў Сакалове Падляскім (Польша) ва ўзросце 73 гадоў адыйшоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB.

Кс. Генрых быў адным з першых салезіянаў, які пасля атрымання свабоды веравызнання ў нашай краіне прыбыў на заклік тагачаснага адміністратара католікаў Беларусі біскупа Тадэвуша Кандрусевіча аднаўляць рэлігійнае жыццё вернікаў нашай бацькаўшчыны. Дзякуючы яго служэнню быў адноўлены санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы засмучынах у Барунах і пабудаваны новы мураваны касцёл Перамянення Пана ў Крэве.  
 
Будучы Інспектарам Усходняй салезіянскай акругі з цэнтрам у Маскве, кс. Генрых Багушэўскі клапаціўся асаблівым чынам пра далейшае развіццё Салезіянскай Кангрэгацыі ў Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам распачалася будова першага пасля стагадовага перапынку касцёла ў гонар святога Яна Боско ў Мінску і развіццё салезіянскай прысутнасці ў Бараўлянах і Раўбічах.
 
Пахавальная св. Імша адбудзецца ў чацьвер 28 лютага ў 11.00 у касцёле імя св. Яна Боско у Саколуве-Падляскім, вул. Садовая, 2 (Польшча).
Даручаем памерлага Божай міласэрнасці!

Думкі ксяндза Боско

Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.

Св. Ян Боско