Аўторак, 19 Люты 2019 07:38

Спартландыя для дзяцей прайшла ў Смаргоні

Аўтар

17 лютага ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася спартландыя для дзяцей пад назвай “Зімовыя старты”.

Свята распачалося св. Імшой, падчас якой дыякан Артур Ляшнеўскі SDB прапанаваў прысутным паразважаць над тым, што чалавеку патрэбна для сапраўднага шчасця. Дыякан Артур адзначыў, што калі чалавек насычаецца чытаннем Святога Пісання і ўдзелам у сакрамантах, тады яго жыццё сапраўды будзе шчаслівым.

Пасля св. Імшы дзеці мелі магчымасць прыняць удзел у цікавых спаборніцтвах, дзе кожны мог паказаць сваю сілу, спрытнасць, хуткасць і кемлівасць. У гэтым удзельнікам спартландыі дапамагалі адмысловыя героі.

Прысутныя былі падзелены на чатыры каманды і, прымаючы ўдзел у эстафетах, яны дзяліліся адзін з адным станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем.

Пасля эстафет прысутных чакала слоўка, падчас якога было падкрэслена, што вельмі важна быць у адзінстве з бліжнімі, калі мы разам з імі хочам дасягнуць у жыцці добрых вынікаў, бо менавіта ў адзінстве моц.
Свята скончылася малітвай і салодкім пачастункам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско