Серада, 13 Люты 2019 23:50

Першы агульны сход салезіянаў прайшоў у Бараўлянах

Аўтар

Дванаццатага лютага ў салезіянскім араторыі св. Дамініка Савіо, што дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся першы агульны сход салезіянаў Беларусі.

Дадзенае мерапрыемства прадугледжана новым статутам для прадстаўлення сабратам адкрытага форума для дыскусіі на тэмы становішча кангрэгацыі ў канкрэтным краі і выклікаў, якія стаяць перад салезіянамі ў той ці іншай краіне свету. Для гэтага ў рамках падрыхтоўкі да інспектарыяльнага (2019) і генеральнага (2020) капітула салезіяне правялі самаацэнку і прааналізавалі сваю дзейнасць. Затым яны параўналі вынікі з пажаданнямі і чаканнямі моладзі, што можна было зрабіць дзякуючы апытанню, праведзенаму загадзя сярод маладых людзей. Пасля інтэнсіўнай дыскусіі салезіяне тэзісна сфармулявалі свой адказ на выклікі сучаснай моладзі, які на лакальным узроўні павінен быць адразу прыняты ў распрацоўку і рэалізаваны.

Падчас сустрэчы належная ўвага была прысвечана таксама святкаванню стагадовага юбілею прысутнасці салезіянаў у Беларусі. У дадзеным кантэксце была створана працоўная група для распрацоўкі новых і маніторынгу правядзення запланаванных мерапрыемстваў. Група складаецца з прадстаўнікоў усёй Салезіянскай сям’і Беларусі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаце, каб жыццё ваша было поўным радасці і супакою, вы павінны старацца жыць у ласцы Божай.

Св. Ян Боско