Панядзелак, 28 Студзень 2019 23:03

Успамін св. Яна Боско адзначылі ў Смаргоні

Аўтар Аніматар Марта Адахоўская

26 студзеня Салезіянская сям'я Смаргоні адзначыла ўспамін свайго заснавальніка - святога ксяндза Боско.

 

Святкаванне пачалося ўрачыстай св. Імшой, якую узначаліў пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ксёндз Алег Жураўскі SDB. Падчас казання кс. Алег звярнуў увагу на св. Яна Боско не толькі як на ўсім вядомага святога, але і як на досыць таямнічага чалавека, які не шукаў славы ці грошай, але дбаў пра моладзь і іх душы. Пасля казання адбылося аднаўленне абяцанняў і прыняцце новых членаў у Асацыяцыю салезіянаў супрацоўнікаў. Таксама свае абяцанні аднавілі аніматары, а некаторыя маладыя людзі ўпершыню далучыліся да групы аніматараў і кандыдатаў у аніматары. Урачыстасць была ўпрыгожана спевамі моладзі і прынашэннем дароў да алтара. Напрыканцы св. Імшы адбылося ўшанаванне рэліквій св. Яна Боско.

Пасля св. Імшы ўсіх прысутных чакаў працяг святкавання ў араторыі імя св. Яна Боско, падчас якога аніматары прадставілі канцэрт са спевамі, танцамі, папуры і тэатральнымі нумарамі. Таксама былі падведзены вынікі конкурса “Босковік” і “Кубка Салезіянскага араторыя” па мікра-футболе.

Напрыканцы свята ўсіх чакаў салодкі пачастунак, які падрыхтавалі гаспадыні для конкурса. Кожны жадаючы мог таемна прагаласаваць за выраб, які яму найбольш спадабаўся.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Трэба каб былі укрыжаваныя разам з Езусам Хрыстом. Яго крыж з’яўляецца флагам і штандарам. Хто не хоча яго наследваць, не годзен быць яго вучнем

Св. Ян Боско