Нядзеля, 27 Студзень 2019 18:59

Свята для дзяцей у гонар св. Яна Боско адбылося ў Смаргоні

Аўтар Памошнік аніматара Віялета Андрушкевіч

У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі Святога Міхала Арханёла, 27 студзеня адбылося свята для дзяцей пад назвай "Падарожжа па Боскалэнду", прысвечанае св. Яну Боско.

Свята распачалося святой Імшой, падчас якой дзеці і бацькі мелі магчымасць перажыць супольную малітву і паразважаць над казаннем, якое прамовіў для вернікаў дыякан Артур Ляшнеўскі SDB. У казанні дыякан прыпомніў прысутым, што дзеля пазнавання волі Божай трэба часцей заглядаць у Слова Божае, чытаць яго і старацца насычацца ім, каб пасля несці колер Бога, а не толькі шукаць сваю волю ў жыцці.

Працяг свята адбыўся ў араторыі, дзе дзеці разам са св. Янам Боско адправіліся ў падарожжа – успамін з яго жыцця. Удзельнікаў свята сустракалі розныя святыя Салезіянскай сям’і і не толькі, якія заставілі свой след у жыцці кс. Боско.

Цікавыя гульні, спевы і танцы дапамагалі дзецям добра правесці час і больш пазнаёміцца са святым, які прысвяціў усё сваё жыццё Богу і моладзі.

Падчас слоўка было падкрэслена, што ў жыцці важна мець два вяслы: малітву і працу. Менавіта малітвай і працай стараўся жыць св. Ян Боско.
Пасля слоўка, малітвы і агульнага фотаздымка дзеці былі запрошаны на салодкі пачастунак.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды прыступаючы да Святой Камуніі, старайцеся быць дарагімі Богу і людзям, а Святая Маці будзе прасіць вам аб гэтай ласцы, каб прынялі Святую Камунію ў канцы вашага жыцця.

Св. Ян Боско