Панядзелак, 07 Студзень 2019 20:23

У Мінску прайшлі зімовыя Вакацыі з Богам

Аўтар Кірыл Рудовіч

У мінскім араторыі імя св. Яна Боско з 2 па 4 студзеня адбыліся зімовыя Вакацыі з Богам пад назвай “Марыя, Юзаф, Езус, я - усе разам мы сям'я”. Арганізатары, якімі выступілі айцы салезіяне, сёстры салезіянкі і аніматары, праводзілі вакацыі ў дзве змены: у першую прыходзілі дзеці, у другую - падлеткі ад 8 класа, да якіх далучыліся таксама падлеткі са Смаргоні.

Кожны дзень лагера пачынаўся святой Імшой. На працягу трох дзён дзеці і падлеткі змаглі бліжэй пазнаёміцца з Марыяй, Юзафам і Езусам. Тэма кожнага дня была паказана праз сцэнку, якую пад кіраўніцтвам аніматараў рабілі самі дзеці. Разважалі ўдзельнікі вакацый над наступнымі тэмамі: “Марыя – наша падтрымка і Успамога”, “Юзаф, як прыклад рашучасці і адвагі”, “Езус – прыклад паслухмянасці і любові”. Дзеці не толькі маглі пагуляць у цікавыя гульні і падсілкавацца смачным абедам, але мелі час на малітву і духоўныя размовы.

Група падледкаў, разважаючы над постацямі Святой Сям’і, гутарыла пра сваіх матуль і татаў, абмяркоўвала іх ролю ў сваім жыцці і тыя якасці, якія характэрызуць добрую маці і добрага бацьку ў сям’і.

Усе, хто далучыўся да арганізацыі вакацый, а таксама ўдзельнікі былі вельмі ўдзячны магчымасці карысна правесці вольны час разам з Богам і сябрамі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Давярайце сваё жыццё Марыі і ўбачыце, што такое цуды.

Св. Ян Боско