Пятніца, 04 Студзень 2019 22:41

Зімовыя Вакацыі з Богам прайшлі ў Смаргоні

Аўтар Кандыдат у аніматары Канстанцін Урбанайць

У араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з 2 па 4 студзеня прайшлі Вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 5 класы. На працягу трох дзён дзеці дзякуючы с. Валянціне Кот FMA, кандыдатам у аніматары і памочнікам аніматараў мелі магчымасць паразважаць над тэмай Божага Нараджэння.

Кожны дзень вакацый распачынаўся са св. Імшы. Пасля дзеці глядзелі ўрывак з фільма пра Божае Нараджэнне, а потым мелі час на разважане над тэмай дня падчас працы па групах.

У другі і трэці дзень маленькія вернікі мелі магчымасць пакалядаваць у дамах ксянздоў і сясцёр.

Вакацыі скончыліся слоўкам, якое ў тэатральнай форме прадставілі аніматары. Слоўкам арганізатары вакацый жадалі прыпомніць, як важна ўмець дзяліцца з іншымі людзьмі тым, што мы маем.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Акрамя Езуса не маем лепшай апоры на гэтым свеце і, таксама, не маем лепшага суцяшэння, чым поўны давер Той, якая раздае нам Яго ласкі

Св. Ян Боско