Чацвер, 03 Студзень 2019 00:00

Канцэрт у рамках “Музычнай каляднай казкi” адбыўся ў Бараўлянах

Аўтар

У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 30 снежня ўпершыню адбыўся канцэрт навучэнцаў Моладзевага цэнтра культуры i творчасцi iмя Святога Францішка Сальскага ў рамках “Музычнай каляднай казкi”.

Вернікі сабраліся ў вялiкай зале араторыя імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі, пасля святой Iмшы, каб паслухаць і падтрымаць тых, хто вырашыў падзяліцца сваімі талентамi i дасягненнямi ў авалоданнi вакалам i тэатральным мастацтвам.

Дзеці на сцэне падзяліліся казачнай гісторыяй пра тое, як святы Мікалай дапамог перамагчы злую чараўніцу і вярнуў радасць і супакой у казачны свет.

Пасля прадстаўлення дзеці расказвалі святому Мікалаю вершы і атрымлівалі салодкія падарункі.

Настаўнiкi цэнтра падзякавалi бацькам за дапамогу i пажадалi сваiм вучням далейшага развiцця i поспехаў.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Бог Айцец ведае, чаго мы патрабуем, ведае яшчэ да таго, як папросім Яго. Варта прасіць, каб атрымаць больш, і не абавязкова для сябе.

Св. Ян Боско