Панядзелак, 24 Снежань 2018 16:18

Віншаванні з Божым Нараджэннем ад кс. Віктара Гайдукевіча SDB

Аўтар Рэгіянальны настаяцель кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Перажываючы радасць, звязаную з Нараджэннем Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, жадаю Вам, каб ў гэтым годзе гэта цудоўнае Свята стала для кожнага з Вас, для Вашых родных і блізкіх асаблівым момантам сустрэчы з Богам!

Няхай Божае Слова пра Збавіцеля з новай сілай прагучыць у Вашым жыцці, дазволіць пазнаць сэнс Божай прысутнасці і ўбачыць Яго бясконцую міласэрнасць! Будзем жа ўважлівымі, чуйнымі і гатовымі вырушыць у дарогу, нават калі будзе цемра, бо наш Бог - гэта Той, хто перамагае ўсялякую цемру!

Няхай Божае Дзіця, якое прыходзіць у гэты свет, напаўняе Вашае жыццё святлом, адорвае сілай і даверам, атуляе Сваёй апекай і благаслаўляе на шляху да святасці!

Радаснага і благаслаўлёнага свята Божага Нараджэння!

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Заўсёды старайся памяншаць колькасць ворагаў, а павялічваць кола сяброў, старайся ўсіх рабіць сябрамі Езуса Хрыста.

Св. Ян Боско