Панядзелак, 24 Снежань 2018 15:43

Ксёндз Аляксандр Мятліцкі SDB абраны дэканам дэканату Мінск – Усход

Аўтар

Пробашч парафіі імя святога Яна Хрысціцеля ў Мінску салезіянін Аляксандр Мятліцкі абраны новым дэканам дэканату Мінск – Усход.

 

Дэканатам называецца тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла, якая складаецца з некалькі парафій. Кожны дэканат ўзначальвае дэкан або першасвятар, які з'яўляецца – згодна са значэннем, прадстаўленным ў каноне 553 Кодэкса кананічнага права – святаром, прызначаным біскупам пасля кансультацыі са святарамі.

Дэкан выбіраецца тэрмінам на 6 год. Папярэднікам ксяндза Аляксандра на гэтай пасадзе быў ксёндз Ян Крэміс.

Сам ксёндз Аляксандр адзначыў, што для яго новае прызначэнне, у першую чаргу, – гэта выкананне волі Божай, выкананне ўсяго, што Бог прагне здзейсніць у гэтым свеце праз яго асобу.

Жадаем ксяндзу Аляксандру поспехаў у выкананні новых абавязкаў.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Без цярпення не можам стаць святымі.

Св. Ян Боско