Пятніца, 21 Снежань 2018 07:49

Музычны гурт “Крылы” выпусціў першы альбом

Аўтар

Салезіянскі музычны гурт “Крылы”, які ўжо другі год займаецца творчасцю пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, выпусціў свой першы альбом. Дыск пад назвай “На каляды” складаецца з дзевяці кампазіцый.

Дыск быў выдадзены пры дапамозе і падтрымцы святароў салезіянаў, якія нясуць паслугу ў Бараўлянах – кс. Віктара Гайдукевіча SDB і кс. Казіміра Шэдэлко SDB.

За час існавання гурт “Крылы” даў некалькі канцэртаў, прымаў удзел у парафіяльных святах, дзяліўся сваімі талентамі на канцэртах у гонар святой Цэцыліі і быў госцем “Радыё Марыя”.

Прыпомнім, што сваю назву гурт атрымаў дзякуючы галасаванню, якое праводзіў галоўны беларускі каталіцкі інфармацыйны партал catholic.by.
Запрашаем падтрымаць выканаўцаў, а таксама з дапамогай іх творчасці і свой святочны настрой. Набывайце дыск “На каляды” у парафіяльных кіёсках, дакладна іх можна будзе знайсці ў кіёсках салезіянскіх парафій.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пацярпі хоць трошкі дзеля таго Бога, які так шмат цярпеў за цябе.

Св. Ян Боско