Аўторак, 11 Снежань 2018 00:07

Дзень нараджэння парафіі св. Яна Хрысціцеля і араторыя імя св. Яна Боско адзначылі ў Мінску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня 2018 года асаблівым чынам адзначыла Салезіянская сям’я Мінска, бо менавіта ў гэты дзень у 1841 годзе распачаў сваю дзейнасць араторый св. Яна Боско праз адну малітву “Вітай, Марыя” разам з Барталамеем Гарэллі.

 

У гэты дзень адзначаюць свой дзень нараджэння таксама мінская парафія св. Яна Хрысціцеля і араторый імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры ёй. У гэтым годзе араторыю споўнілася 18 год.

Урачыстасць пачалася са св. Імшы, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Мятліцкі SDB. Падчас св. Імшы казанне да вернікаў прамаўляў айцец рэдэмптарыст Анджэй Ядкоўскі, бо ў гэты дзень у парафіі праходзілі адвэнтовыя рэкалекцыі.

Асаблівым момантам св. Імшы стала складанне і абнаўленне абяцанняў аніматараў і кандыдатаў у аніматары. У гэтым годзе да каманды аніматараў далучыліся Валерыя Карчэўская, Цімафей Калядка, Анастасія Барысік і Кірыл Рудовіч, а да кандыдатаў у аніматары - Вікторыя Коктыш і Ян Вяржбіцкі.

Пасля св. Імшы прысутныя былі запрошаны ў араторый на працяг свята, дзе змаглі трошкі пазнаёміцца з гісторыяй мінскага араторыя.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Калі чыніш дабро ці змагаешся са спакусамі, даверся Марыі, каб быць гатовым на прыніжэнне, патаптанне чалавечай годнасці і, таксама, на цярпенне

Св. Ян Боско