Нядзеля, 09 Снежань 2018 23:07

Свята святога Мікалая прайшло ў Смаргоні

Аўтар Памошнік аніматара Вольга Броўка

9 снежня ў араторый імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні завітаў св. Мікалай.

 

Святочная праграма распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Алег Жураўскі SDB. Прамаўляючы казанне, кс. Алег падкрэсліў, што падчас Адвэнту трэба падрыхтаваць сваё сэрца на прыход Езуса Хрыста праз малітву, праз удзел у Раратах, праз добрыя ўчынкі, праз споведзь.

Пасля св. Імшы вернікі накіраваліся ў араторый, дзе іх чакала святочная праграма. Падчас свята дзеці і іх бацькі добра правялі час разам, удзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях, прысвечаных тэме ўдзячнасці і дабрыні.

Напрыканцы свята да дзяцей завітаў святы Мікалай, які правёў для дзяцей цікавую гульню і раздаў ім салодкія падарункі.

Падчас слоўка святы Мікалай распавёў прысутным пра сваё жыццё і нагадаў, што кожны можа чыніць дабро і дзяліцца тым, што мае.

Свята скончылася агульнай малітвай і фотаздымкам, пасля чаго дзеці мелі магчымасць яшчэ раз падысці да святога Мікалая, каб расказаць яму верш ці зрабіць з ім фотаздымак.

 

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Цярпенне ладзіць шмат рэчаў.

Св. Ян Боско