Нядзеля, 09 Снежань 2018 23:03

Моладзевае чуванне прайшло ў Мінску

Аўтар Аніматар Дар’я Купцова

7 снежня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылося моладзевае чуванне, падчас якога ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі змаглі паразважаць над тэмай “Святыя + Маладыя!”.

 

Чуванне распачалося св. Імшой, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Падчас казання моладзь разам з айцом рэдэмптарыстам Анджэем Ядкоўскім разважала над пытаннем “Дзе я сапраўдны?”. Варта адзначыць, што св. Імшой у 22.00 распачаліся парафіяльныя рэкалекцыі, якія на працягу трох дзён будзе праводзіць ксёндз Анджэй.

Пасля св. Імшы адбылася адарацыя з разважаннем пры Найсвяцешым Сакрамэнце. Праз разважанне моладзь бліжэй пазнаёмілася з маладымі святымі – св. Тэрэзай ад Дзіцятка Езус і св. Тарцызіем. Пазнаёміцца з іншымі маладымі святымі можна было падчас малітвы на ружанцы, трансляцыя якой праходзіла на “Радыё Марыя”.

Таксама быў час на асабістую малітву, Вяночак да Божай Міласэрнасці і гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Чуванне скончылася раратняй св. Імшой.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско