Серада, 05 Снежань 2018 07:16

“Хрысціянскі інтэлектуальны батл” прайшоў у салезіянскім араторыі ў Мінску

Аўтар

1 снежня ў моладзевым араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, прайшоў “Хрысціянскі інтэлектуальны батл” (“ХІБ”), арганізаваны сіламі супрацоўнікаў і валанцёраў “Радыё Марыя”.

ХІБ” быў спалучаны са святкаваннем Андрэек. Удзел у батле прыняло 7 каманд: BOSCO (Мінск, парафія св. Яна Хрысціцеля), One Way (Вілейка, парафія Узвышэння Святога Крыжа), “Филомена” (Мінск, парафія св. Яна Хрысціцеля), “Салезiяне Супрацоўнiкi” (Мінск, парафія св. Яна Хрысціцеля), Kaziukas-Team (Бараўляны, парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў), “Моладзь з ноткамі флірта” (Мінск, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі), “Паненкі” (Мінск, парафія св. Яна Евангеліста, Баранавічы, парафія Маці Божай Фацімскай) “Сіён” (Мінск, розныя парафіі). Госцем і музычным суправаджэннем “ХІБ`а” стаў гурт NightLight.
 
Па выніках гульні першае месца заняла каманда BOSCO, другое паміж сабой падзялілі каманды “Салезiяне супрацоўнiкi” і Kaziukas-Team, а трэцяе заняла каманда “Сіён”.
 
Варта адзначыць, што “ХІБ” праводзіцца ўжо другі раз, упершыню гульня адбылася напрыканцы верасня ў мінскай Архікатэдры, тады перамогу святкавала каманда Misterium (зборная каманда з Мінска), на другім месцы апынулася дзве каманды - BOSCO і One Way.
 

Віншуем салезіянскую каманду BOSCO з перамогай і спадзяемся, што гэта быў не апошні “ХІБ”, таму рыхтуйце каманды, каб праверыць свае хрысціянскія веды, і сачыце за навінамі батла ў суполцы  https://vk.com/christian_intellectual_game.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі

Св. Ян Боско