Панядзелак, 03 Снежань 2018 23:58

Сустрэча кс. Віктара Гайдукевіча SDB з адказным за групу ADMA прайшла ў Турыне

Аўтар

Падчас традыцыйнай сустрэчы салезіянскіх інспектараў Еўропы з Генеральным настаяцелем адбылася сустрэча рэгіянальнага настаяцеля кс. Віктара Гайдукевіча SDB з новым адказным за групу ADMA (Асацыяцыя Марыі Успамогі Хрысціянаў) спадаром Рэнато Валера.Сустрэча салезіянскіх інспектараў праходзіць раз у два гады, у гэтым годзе яна адбываецца ў Турыне.

 

Галоўнае кіраўніцтва ADMA у асобе спадара Рэнато падзякавала за арганізацыю сустрэчы экс-прэзідэнта Асацыяцыі Туліо Лукка, які наведаў у кастрычніку гэтага года разам са сваёй жонкай Беларусь. Знаходзячыся ў нашай краіне, спадар Туліо наведаў мясцовыя салезіянскія супольнасці і групы ADMA пры салезіянскіх парафіях.

Дзякуючы арганізаваным сустрэчам у супольнасцях святары салезіяне, сёстры салезіянкі і самі ўдзельнікі мелі магчымасць больш даведацца з першых вуснаў пра Асацыяцыю, яе галоўнае заданне і месца ў салезіянскай прысутнасці ў Беларусі. Падчас сустрэчы была магчымасць жывой дыскусіі і асабістай размовы з прадстаўнікамі ADMA. 

Падчас кароткай сустрэчы ў Турыне кс. Віктару быў перададзены дакумент, які пацвярджае заснаванне лакальнай адзінкі ADMA пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Таксама кіраўніцтва ADMA выказала найлепшыя пажаданні ўсёй Салезіянскай сям’і ў Беларусі, асаблівым чынам прадстаўнікам груп Асацыяцыя Марыі Успамогі Хрысціянаў.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Нараканні робяць сэрца халодным

Св. Ян Боско