Панядзелак, 03 Снежань 2018 23:41

VII сустрэча салезіянскіх інспектараў Еўропы праходзіць у Турыне

Аўтар

У бягучыя дні адбываецца VII сустрэча салезіянскіх інспектараў Еўропы. Кожныя два гады сустрэча адбываецца ў адной з краін Еўропы. На гэты раз гаспадаром сустрэчы стаў сам св. Ян Боско –сустрэча праходзіць у casa madre, у сэрцы Салезіянскай сям’і, на Вальдокко (Турын).   

Ад моманту заснавання дэлегатуры ў Беларусі ў 2013 годзе дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB рэгулярна ўдзельнічае ў сустрэчах.

Тэматыка сёлетняй сустрэчы гучыць так: "Фармацыя салезіянаў і свецкіх у Еўропе”. Удзельнікі сустрэчы пад кіраўніцтвам Генеральнага настаяцеля разважаюць аб эфектыўнасці існуючых структур і шукаюць новыя формы, каб адэкватна адказваць на змены ў еўрапейскім грамадстве, якія адбываюцца вельмі хутка, а таксама на змены, якія адбываюцца ў Салезіянскай кангрэгацыі.

Сярод іншых тэмаў удзельнікі разважалі пра сітуацыю бежанцаў у Еўропе. Таксама адпаведна часу было ўдзелена Сіноду Біскупаў на тэму моладзі, які адбываўся ў кастрычніку ў Ватыкане.

Вышэйшыя настаяцелі Еўропы рэгулярна  сустракаюцца з Генеральным настаяцелем, каб разам разважаць аб стане кангрэгацыі, абмяркоўваць актуальныя праблемы ў Еўропе і каб разам як Кангрэгацыя даць адэкватны адказ на выклікі часу. Такія сустрэчы даюць добрую магчымасць не толькі лепей пазнаваць адзін аднаго, але таксама даведвацца аб рэаліях свецкага і духоўнага жыцця ў іншых краінах. Асаблівым момантам такіх сустрэч з’яўляецца магчымасць асабістай размовы з Генеральным настаяцелем, падчас якой прадстаўнік кожнай краіны можа прадставіць яму чым жыве яго край.

Сустрэча завяршыцца 3 снежня ў І тыдзень Адвэнту ўрачыстай св. Імшой пад кіраўніцтвам Генеральнага настаяцеля.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Загадваю вам, каб з ахвотаю неслі свой крыж, як хоча таго Святая Божая Воля. Нясіце яго з радасцю і ведайце: як мінае час, так міне і ваш крыж.

Св. Ян Боско