Пятніца, 30 Лістапад 2018 07:29

22 лістапада ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся святочны канцэрт у гонар св. Цэцыліі. Музыка і спевы перапаўнялі касцёл ў гэты вечар.

Аўтар Дар’я Купцова, Вольга Перадкова

Вялікі гонар распачаць канцэрт атрымаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус.

Вельмі радасна, што падрастаючае пакаленне таксама імкнецца да музыкі, сваімі спевамі парадаваў прысутных дзіцячы парафіяльны хор. Традыцыйна ў свяце прымаюць удзел парафіяльныя рухі, такія як “Маці ў малітве” і “Адкрытыя сэрцы”.

Канцэрт у гонар св. Цэцыліі – цудоўная магчымасць для раскрыцця новых талентаў. У гэтым годзе ў святочным канцэрце прыняў удзел малады гурт Auris са спевамі “Малітва” і “Вечна жыві, мая Беларусь”.

Добрай традыцыяй на завяршэнне святочнага канцэрта з’яўляецца спеў ад святароў салезіянаў і сясцёр салезіянак, якія праз спеў і музыку дзеляцца сваім прыкладам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы.

Св. Ян Боско