Панядзелак, 26 Лістапад 2018 21:15

Свята ў гонар святой Цэцыліі адзначылі ў Бараўлянах

Аўтар

25 лістапада ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адбылося свята ў гонар святой Цэцыліі. Распачалося яно св. Імшой, пасля якой прыстуныя вернікі перайшлі ў будынак араторыя, дзе адбыўся канцэрт.

Удзел у канцэрце прынялі выхаванцы Моладзевага цэнтра культуры і мастацтваў імя св. Францішка Сальскага, які дзейнічае пры бараўлянскім араторыі, парафіяльны хор, музычны гурт “Крылы”, дзеці, якія ўдзельнічаюць у катэхэзах, і іншыя парафіяне. Прыемным сюрпрызам было выступленне некалькіх сямей, падчас якіх бацькі разам з дзецьмі дзяліліся з прысутнымі сваімі талентамі.

Святала атрымалася вельмі добрым і па-сямейнаму ўтульным.
Напрыканцы праграмы да прысутных з традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч звярнуўся біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які таксама завітаў на канцэрт. Біскуп Аляксандр адзначыў, што свята ў гонар святой Цэцыліі з’яўляецца вельмі добрай традыцыяй, якую практыкуюць у шматлікіх парафіях у Беларусі. Таксама іерарх узгадаў біблейскую прытчу пра таленты, якія варта памнажаць і выкарыстоўваць, а не закопваць у зямлю. Прыкладам развіцця талентаў для нас з’яўляецца ўдзел у канцэрце ў гонар святой Цэцыліі. Завяршылася слоўка супольнай малітвай.

У хуткім часе запісы з канцэрта можна будзе ўбачыць на нашым юцюб-канале.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Загадваю вам, каб з ахвотаю неслі свой крыж, як хоча таго Святая Божая Воля. Нясіце яго з радасцю і ведайце: як мінае час, так міне і ваш крыж.

Св. Ян Боско