Панядзелак, 26 Лістапад 2018 20:48

"Мы дзеці Караля": у Мінску адзначылі ўрачыстасць Хрыста Валадара

Аўтар аўтар - Алеся Кодзь

25 лістапада у мінскім араторыі, якія дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылося святкаванне ўрачыстасці Хрыста Валадара.

Святочная праграма распачалася урачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Алег Каралёў SDB. Падчас казання ксёндз Алег параўноўваў якасці Нябеснага Уладара і зямных цароў і нагадаў, што мы з'яўляемся дзецьмі Караля.

Працяг свята адбыўся ў араторыі, дзе для ўсіх парафіянаў была падрыхтавана святочная праграма, а таксама арганізаваны канцэрт групы "Боскобэнд".

Напрыканцы свята ў выглядзе сцэнкі было прадстаўлена слоўка, мэтай якога было данесці да прысутных вернікаў, што кожны з нас непаўторны і асаблівы для Бога.

Думкі ксяндза Боско

Не веды робяць нас святымі , але дабрадзейнасць.

Св. Ян Боско