Панядзелак, 26 Лістапад 2018 20:45

У Смаргоні адзначылі ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Аўтар

25 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі святога Міхала Арханёла, прайшло свята, прысвечанае ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.

Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB разважаў аб тым, што кожны хрысціянін павінен будаваць Божае Валадарства ў сваёй сям’і і ў тым асяроддзі, у якім знаходзіцца.

Пасля сумеснай малітвы адбылася забаўляльная частка ўрачыстасці. Падчас яе дзеці здзяйснялі вандроўкі ў валадарствы мастацтва, цудаў, кемлівасці, музыкі, будоўлі, еднасці, прысмакаў, каб знайсці ключ ад сапраўднага Божага Валадарства.

Напрыканцы свята дзеці мелі магчымасць пачуць слоўка, падчас якога было падкрэслена, што ў Валадарстве Божым пануе любоў і праўда. Каб увайсці ў Божае Валадарства, кожны дзень трэба задаваць сабе пытанне, што асабіста я раблю для гэтай мэты.

Свята скончылася агульнай малітвай і фотаздымкам.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Не веды робяць нас святымі , але дабрадзейнасць.

Св. Ян Боско