Панядзелак, 26 Лістапад 2018 00:50

Салезіяне супрацоўнікі Беларусі ўвайшлі ў склад рады правінцыі

Аўтар Салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч

24 лістапада ў Маскве (Расія) адбылася сустрэча радных правінцыі Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў, структурнай адзінкі сусветнага Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў (ASC), да якой належаць мясцовыя цэнтры Беларусі і Расіі. Асноўнымі функцыямі і задачамі рады правінцыі з’яўляюцца адказнасць і кіраванне дзейнасцю і фармацыі меншых структурных адзінак (мясцовых цэнтраў), наладжванне сувязяў на сусветным узроўні.

Сустрэча складалася з двух частак: сустрэча рад мясцовых цэнтраў і кангрэс правінцыі. Першая частка была прысвечана абмену вопытам існавання і дзейнасці асобных цэнтраў, другая - выбару новага складу правінцыйнай рады і правінцыйнага каардынатара, якім на новы тэрмін была пераабрана спадарыня Святлана Кан (Расія). Андрэй Калабахін (Расія), Ларыса Валынец (каардынатар мясцовага цэнтра ў Беларусі), Аляксандр Манчак (Беларусь), Ірына Петрусевіч (Беларусь) раздзялілі адказнасці адміністратара, сакратара, адказнага за фармацыю.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Найлепшай сярэдзінай для нас, каб стаць святымі, з’яўляецца тое, каб мы распазналі Божую волю ў волі нашых кіраўнікоў, ва ўсім, што нам наказваюць і ва ўсім, што здараецца ў нашым жыцці.

Св. Ян Боско