Панядзелак, 19 Лістапад 2018 13:42

Сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў адбылася ў Лебедзеве

Аўтар

З 17 па 18 лістапада ў вёсцы Лебедзева, што недалёка ад Маладзечна, адбылася сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў, якія з’яўляюцца трэцяй галіной Салезіянскай сям’і. На сустрэчу прыбылі салезіяне супрацоўнікі і аспіранты, якія толькі рыхтуюцца да таго, каб далучыцца да асацыяцыі, з трох салезіянскіх дамоў Беларусі, а менавіта з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Многія ўдзельнікі сустрэчы прыехалі са сваімі дзецьмі, што надавала выхадным больш цёплую і сямейную атмасферу.

Напачатку сустрэчы да прысутных звярнулася каардынатар салезіянаў супрацоўнікаў у Беларусі Ларыса Валынец ASC. Яна сказала, што вельмі рада бачыць усіх разам і падзякавала за магчымасць такой сустрэчы ўсім арганізатарам. Таксама Ларыса Валынец ASC выказала падзяку ксяндзу Паўлу Шчарбіцкаму SDB, адказнаму за развіццё трэцяй галіны ў Беларусі.

Галоўнай мэтай сумесных выхадных было выслухаць справаздачу Алякасндра Перадкова ASC, які быў прадстаўніком Беларусі на Сусветным Кангрэссе салезіянаў супрацоўнікаў у Рыме. Найперш Аляксандр падзяліўся сваімі ўражаннямі ад кангрэса, распавёў пра новыя знаёмствы і салезіянскі вопыт іншых краін. Другая частка праграмы была накіравана на апрацоўку вынікаў кангрэса, каб прыстасаваць накірункі дзейнасці і план развіцця асацыацыі на бліжэйшыя шэсць год, якія былі распрацываны ў Рыме, да нашых рэаліяў.

Сустрэча прайшла ў цёплай сямейнай абстаноўцы і завяршылася супольнай Эўхарыстыяй, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB.
Даведацца больш пра дзейнасць салезіянаў супрацоўнікаў можна на сайце sdb.by

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Мы будзем збаўлены дзякуючы Божай Ласкі і Яго дапамогі, якой заўсёды хопіць, каб толькі была на тое наша воля. Маліцеся, каб малітва з гэтай мэтай была сапраўды дзейнай. Праз веру атрымаеце тое, аб чым просіце.

Св. Ян Боско