Аўторак, 13 Лістапад 2018 08:46

Свята восеньскіх імяніннікаў адзначылі ў Смаргоні

Аўтар

11 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята восеньскіх імяніннікаў для дзяцей і іх бацькоў.

Свята распачалося св. Імшой, падчас якой кс. Алег Жураўскі SDB заахвоціў дзяцей ахвяроўваць Богу ад сэрца свае добрыя учынкі, сваю малітву, свой час. Ахвяроўваць, як гэта зрабіла ўдава з Евангелля.
Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый, дзе падчас святочнай праграмы апынуліся ў валадарстве восені. Удзельнікі свята падарожнічалі разам з восеньскімі месяцамі. Для дзяцей было падрыхтавана шмат цікавых гульняў і забаўляльных момантаў.
Восеньская прыгажуня падзялілася з дзецьмі сваімі смачнымі пладамі, расказала ім пра дары, якія можна знайсці ў агародзе і ў лесе. Дзеці з радасцю і захапленнем разглядалі, што ім прынесла сама восень.
Цікавай часткай свята сталі таксама маленькія сюрпрызы для імяніннікаў.

Напрыканцы свята кандыдаты і памочнікі аніматараў падрыхтавалі слоўка, у якім хацелі паказаць, што кожны чалавек вельмы важны для Пана Бога. Падводзячы вынікі, с. Валянціна Кот FMA прапанавала прысутным заўважаць прыгажосць кожнага чалавека, бо кожны з нас прыгожы па-свойму.

Пасля слоўка прысутных чакалі агульны фотаздымак і салодкі пачастунак.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Давярайце сваё жыццё Марыі і ўбачыце, што такое цуды.

Св. Ян Боско