Чацвер, 08 Лістапад 2018 20:36

Сустрэча групы "Пошук" для вучняў 8 i 9 класаў прайшло ў Смаргонi

Аўтар

З 5 па 6 лістапада у араторыі імя св. Яна Боско (парафія св. Міхала Арханёла, Смаргонь) адбылося першае спатканне групы "Пошук" для падлеткаў з 8 па 9 клас. У сустрэчы прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні. Усяго сабралося каля 30 чалавек.

Разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA, с. Юліяй Клявец FMA і с. Валянцінай Кот FMA падлеткі разважалі над тэмай "Будзь лідарам". Таксама для ўдзельнікаў сустрэчы быў прапанаваны квэст па Смаргоні, падчас якога моладзь магла папрацаваць у камандзе і папрактыкаваць лідарскія якасці.

Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што лідар - гэта верны сваёй мэце чалавек, які ўмее супрацоўнічаць з іншымі, пры гэтым не ставіць сябе на першае месца, а разам з усімі імкнецца да найлепшага выніку.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Патрэбна часам прыкрыць свае вочы і вушы на рэчы, які развесяляюць і задавальняюць цела. Яно павінна больш падпарадкавацца духу, каб магло лепш служыць на Хвалу Пана. Каб ніколі не сталася так, што цела пануе над душой.

Св. Ян Боско