Панядзелак, 01 Кастрычнік 2018 23:38

25-годдзе манаскага жыцця адзначыў кс. Алег Жураўскi са Смаргоні

Аўтар Kс. Юрый Марціновіч - grodnensis.by

29 верасня, у парафіяльную ўрачыстасць Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, 25-годдзе манаскага жыцця адзначыў кс. Алег Жураўскі, пробашч парафіі, якой апякуюцца салезіяне.

На ўрачыстай адпустовай Імшы, якая ў гэтым годзе мела асаблівы характар, бо на ёй дзякавалі за адданае служэнне пробашча ў парафіі, сабралося шмат вернікаў усіх пакаленняў і шаноўныя госці.

Каб разам святкаваць гэтую дату з юбілярам, прыбылі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі, рэгіянальны настаяцель салезіянаў кс. Віктар Гайдукевіч, салезіяне з розных куткой Беларусі, а таксама святары з дэканату.

Прысутныя прасілі праз заступніцтва св. Міхала Арханёла патрэбных ласкаў для кс. Жураўскага ў далейшым служэнні, асабліва вернасці ў пакліканні і ахвярнасці ў кіраванні парафіяй. Яны маліліся таксама аб тым, каб жыццё кожнага чалавека было напоўнена толькі дабром.

“Мы хочам жыць і прынесці іншым людзям надзею, што зло не пераможа; радасць, каб будаваць добрыя адносіны з усімі: блізкімі і далёкімі; жаданне не спыняцца на спакойным жыцці, але захаваць жывым імкненне да міру і справядлівасці”, – было адзначана ў каментарыі да Імшы.

Шмат добрых словаў было выказана ў гэты дзень юбіляру, які на заканчэнне ўрачыстасці падзякаваў усім за прысутнасць і дар малітвы.

***

Ксёндз Алег Жураўскі нарадзіўся 16 жніўня 1975 года ў Мінску. 4 чэрвеня 2001 года ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка.

2001–2006 гг. – спаўняў святарскае служэнне ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе быў адказным за араторый і вікарыем.

2006–2011 гг. – адміністратар парафіі Божага Цела ў в. Дварэц.

2011–2014 г. – дырэктар супольнасці і пробашч парафіі ў Дзятлаве.

З 2014 года па сённяшні дзень спаўняе пастырскае служэнне ў Смаргоні, дзе з’яўляецца дырэктарам супольнасці і пробашчам пaрафіі Св. Міхала Арханёла.

Крыніца - grodnensis.by

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі у адносінах да сябе

Св. Ян Боско