Панядзелак, 01 Кастрычнік 2018 23:20

У Смаргоні адбылося адкрыццё моладзевага араторыя

Аўтар Аліна Арцюкевіч

29 верасня ў смаргонскай парафіі імя св. Міхала Арханёла адбылося ўрачыстае адкрыццё моладзевага араторыя імя св. Яна Боско на новы навучальны год. У арганізацыі вечара прымалі удзел як аніматары, так і звычайная моладзь, выхаванцы араторыя. Удзельнікамі з’яўляліся маладыя юнакі і дзяўчаты ад 7 класа і вышэй.

 

Вечар праходзіў у выглядзе шоу і меў назву “Перазагрузка”. Праз цікавыя конкурсы і гульні моладзі прапаноўвалася “перазагрузіць” свае вочы, слых, дотыкі і г.д. Гэта значыць нешта змяніць у сваім жыцці і асяроддзі. Напрыканцы гульнявой часткі праграмы камандам прапанавалася расшыфраваць абрывіятуру “СТДЦ” (гэтыя літары каманды атрымоўвалі за перамогу ў конкурсах). Пасля таго, як моладзь выказала розныя і вельмі цікавыя ідэі, вядучыя назвалі сапраўдную расшыфроўку: “Святасць таксама для цябе!”. Гэтыя словы з’яўляюцца дэвізам на новы навучальны год.

Праграма па традыцыі скончылася малітвай і слоўкам. Падчас слоўка с. Юлія Клявец FMA прапанавала моладзі “перазагрузіць” сваё сэрца. Асноўнай мэтай слоўка і ўвогуле вечара з’яўляласязаахвочванне маладых адкрыць сэрца, прыслухацца да таго, што яно хоча нам сказаць і паглядзець, што “ўнутры” яго. Таксама с. Юлія распавяла пра тое, што быць святым вельмі проста і цікава, трэба толькі не баяцца ісці да святасці.

І ўжо па традыцыі смаргонскага араторыя вечар скончыўся дыскатэкай.

Фота Влада Вяржынская

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе мы павінны прымаць удзел з Езусам у Яго крыжы, а нашым крыжам з’яўляецца цярпенне

Св. Ян Боско