Панядзелак, 13 Жнівень 2018 15:12

У Смаргоні павіншавалі сястру Юлію Клявец FMA

Аўтар Вераніка Рогач, салезіянка супрацоўніца і Улада Вяржынская, памочнік аніматара

12 жніўня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прывіталі і павіншавалі с. Юлію Клявец FMA, якая 6 жніўня ў Рыме склала свае першыя манаскія шлюбы ў Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў.

 

Узначаліў святую Імшу пробашч парафіі святога Міхала Арханёла кс. Алег Жураўскі SDB, які напачатку прывітаў маладую сястру салезіянку ў роднай парафіі, а таксама яе бацькоў, сваякоў і сяброў. Ксёндз Алег падзякаваў Богу за дар паклікання с. Юліі і прапанаваў маліцца ў інтэнцыі далейшага развіцця і ўзмацнення гэтага шляху да Бога. У гаміліі кс. Алег выказаў думку, што для пакліканых да манаскага жыцця асабліва важна чэрпаць сілы ад Езуса і спажываць “хлеб жывы, які сышоў з неба”. Святар адзначыў, што толькі так можна заставацца верным свайму пакліканню і знаходзіць сілы для служэння Богу і бліжняму.

Напрыканцы святой Імшы сястру павіншавалі сёстры салезіянкі, удзельнікі “Савіо-клуба”, салезіяне супрацоўнікі, моладзь. Пасля благаслаўлення прысутныя былі запрошаны ў араторый на салодкі пачастунак. Салезіянская сям’я, родныя і сябры с. Юліі прадоўжылі святкаванне на прыродзе, дзе маглі падзяліцца адно з адным радасцю, пагутарыць і трошкі пагуляць.

Фота Караліна Сняжко, салезіянскі аніматар

 

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго  інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры  з ім і хоча яго выкарыстаць.

Св. Ян Боско