Серада, 08 Жнівень 2018 10:36

Сястра Юлія Клявец склала свае першыя манаскія абяцанні

Аўтар

6 жніўня ў Рыме ў парафіі Маці Божай Надзеі восем сясцёр склалі свае першыя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі. Сярод іх была нашая сястра Юлія Клявец, якая нарадзілася ў Смаргоні, была актыўным аніматарам у Салезіянскай сям'і і, пачуўшы заклік Бога, з радасцю адказала на яго праз рашучыя крокі ў бок свайго паклікання.

 

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў інспектар рымскага рэгіёну ксёндз Леанардо Манчіні SDB. Пад час Літургіі сёстры выказалі сваё цвёрдае жаданне ісці за Хрыстом у харызме святога Яна Боско і святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло праз словы формулы абяцанняў перад прысутнай сястрой Кьярай Кацуола, якая з'яўляецца вікарыяй генеральнай настаяцельніцы. З яе рук сястра Юлія атрымала Канстытуцыі як знак шлюбнай еднасці з Хрыстом  і крыж як напамін аб Тым, за Кім ідзе.

Пасля афіцыйнага прыняцця да Кангрэгацыі сёстры праз спеў даверылі сваё жыццё Марыі.

У канцы святой Імшы сёстры выказалі сваю ўдзячнасць Богу, сваім бацькам і родным, супольнасцям, дзе праходзілі фармацыю, і ўсім прысутным.

"Выключна з Любові да Бога", - гэтыя словы з'яўляюцца дэвізам, які выбралі сабе новыя сёстры салезіянкі як пастанову на пачатак сваёй дарогі, прысвечанай Богу.

 Молімся ў інтэнцыі новых сясцёр, а асабліва ў інтэнцыі сястры Юліі аб вернасці на шляху яе паклікання.

 

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Не ўсе здольныя пасціць і даваць багатую міласціну, удзельнічаць у доўгіх пілігрымках дзеля Божай хвалы, але кожны здольны любіць Бога, дастаткова толькі гэтага хацець.

Св. Ян Боско