Панядзелак, 23 Ліпень 2018 09:05

“Сям’я – гэта скарб у маіх руках”. У Бараўлянах адбыліся Вакацыі з Богам

Аўтар

У араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, з 16 па 21 ліпеня адбыліся Вакацыі з Богам. Разам з сястрой Люцыяй Бальцэвіч FMA і клерыкам Юрыем Пашкаўцом SDB дзеці разважалі над тэмай, якая гучала наступным чынам: “Сям’я – гэта скарб у маіх руках”.

 

На працягу шасці дзён удзельнікі лагера адкрывалі якасці, якія павінны прысутнічаць у кожнай сям’і, з дапамогай асобы Маленькага прынца. Пад час вакацый дзеці даведаліся, што неабходна прымаць сям’ю як дар, у сям’і неабходна любіць адзін аднаго, паважаць, намагацца зразумець, прабачаць. Дасягнуць гэтага можна толькі тады, калі чалавек моцна верыць у Бога і прымае Яго любоў. Таксама дзеці больш даведаліся пра Святую Сям’ю: Езуса, Марыю і Юзафа. Менавіта ў гэтай Сям’і знаходзім усе пералічаныя вышэй якасці.

У першы дзень вакацый адбылося адкрыццё і асвячэнне аратарыйнай кухні і сталовай, у якой дзеці маглі кожны дзень спажываць пасілак.

Вакацыі з Богам сталі магчымасцю весела правесці час разам, маліцца, гуляць, навучыцца гатаваць торт, рабіць прыгожыя свечкі, развіць і прадэманстраваць свае мастацкія, тэатральныя і іншыя таленты, знайсці новых сяброў і проста адпачыць.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Бог Айцец ведае, чаго мы патрабуем, ведае яшчэ да таго, як папросім Яго. Варта прасіць, каб атрымаць больш, і не абавязкова для сябе.

Св. Ян Боско