Пятніца, 15 Чэрвень 2018 14:46

Дзеці “Савіо-клуба” пра “Вакацыі з Богам”: З Богам – гэта нешта, і гэту фразу можна працягваць бясконца

Аўтар Ірына Петрусевіч Пераклад інтэрв’ю з рускай мовы аўтара

3 4 па 10 чэрвеня удзельнікі “Савіо-клуба” з Мінска выехалі на “Вакацыі з Богам” у Навагрудак. Чатырнаццаць чалавек разам са сваімі аніматарамі і с. Люцыяй Бальцэвіч FMA былі гасцінна прыняты на адпачынак у доме сясцёр назарэтанак.

Гэтыя пяць дзён, па водгуках удзельнікаў, сталі часам сапраўднага адпачынку з Богам, часам новых знаёмстваў (два чалавекі далучыліся з Бараўлянаў) і паглыблення ўжо ўсталяваных адносінаў, часам радасных гульняў і смачных пасілкаў. Многія з дзяцей (10-13-гадовых маладых людзей) распавядалі пра тое, што ім падабалася маліцца на ружанцы.

Але што ж такое гэты “Савіо-клуб”, як гэта і навошта - адпачываць з Богам, і ўвогуле, якім быў гэты адпачынак, удзельніца “Савіо-клуба” Паліна папрасіла адказаць саміх дзяцей.

Паліна і Жэня (13 і 11 год): “Савіо-клуб” — гэта месца, дзе дзеці могуць болей кантактаваць адно з адным, разам гуляць, наталяцца духоўна, разважаць пра свае недахопы і больш пазнаваць Бога і св. Дамініка Савіо.

Жора (10 год): Для мяне адпачываць з Богам - гэта нешта такое… Калі б не Ён, гэтага лагера не было б. Ён даваў мне сілы кожны дзень. Калі б не Бог, я не ведаю, што б я рабіў!!! “З Богам – гэта нешта, і гэту фразу можна працягваць бясконца.”

Коля (13 год): Для мяне адпачываць з Богам азначае не проста адпачыць (хаця і гэта таксама), але і развівацца духоўна, набрацца шмат духоўнай натхняльнай моцы, каб хапіла для жыцця сярод іншых людзей і сведчання пра Бога, бо гэта вельмі цяжка.
А лагер пераўзышоў усе мае чаканні. Я думаў, што ўсё будзе больш сціпла, але аказалася, што былі ўмовы, у якіх можна было цудоўна адпачыць. Усяго было ў меру: і гульняў, і малітвы, і ежа была смачная. Таксама былі цікавыя паходы і экскурсіі.

Віка (11 год): Лагер вельмі спадабаўся, асабліва ноччу (Як заўсёды, ноччу дзецям не спіцца, прыходзілася аніматарам і ноччу быць бадзёрымі. – аўт.). Спадабаліся вялікія гульні, пілігрымка і гульня “Свінтус” і “Кракадзіл”, заданні для хлопцаў і дзяўчат на клаўнаду.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкіньце з сэрца вашага грэх і прывязанасць да яго, і здабудзеце дастаткова мудрасці, каб збавіць сваю душу

Св. Ян Боско