Панядзелак, 14 Май 2018 10:55

У Мінску адбылася сустрэча ўдзельнікаў “Савіо-клуба”

Аўтар Аліна и Сяргей Сінкевічы

У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, 6 мая адбылася сустрэча ўдзельнікаў "Савіо-клуба". Сустрэча прайшла ў фармаце сямейнага пікніка, гэта значыць, што на сустрэчу былі запрошаны бацькі ўдзельнікаў клуба. Хочацца адзначыць, што ўсяго на сустрэчу сабралося 50 чалавек.

Распачалася сустрэча святой Імшой. Слухаючы Евангелле, прысутныя разважалі пра сваю любоў да іншых, думаючы, ці гатова гэта любоў ахвяравацца за сяброў. Падсілкаваўшыся духоўна, удзельнікі “Савіо-клуба” вырушылі да араторыя. Каля араторыя кожны прыкладаў намаганнi да падрыхтоўкi сумеснага абеду. Хтосьцi гатаваў ежу, хтосьцi гуляў, але, негледзячы на насычанасць прапаноў, кожны мог паразмаўляць адно з адным.

Пасля пікніка і прапанаваных аніматарамі гульняў, у якіх павінны былі ўдзельнічаць і дзеці, і бацькі, адбылася сустрэча для бацькоў з удзелам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB. На сустрэчы абмяркоўваліся надзённыя справы і далейшыя перспектывы дзейнасці “Савіо-клуба”.

Скончылася сустрэча супольнай малітвай.

Увага!

Запрашаем новых удзельнікаў “Савіо-клуба” ва ўзросце ад 10 гадоў.

“Савіо-клуб” - гэта велізарная сям'я па ўсім свеце!

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.

Св. Ян Боско